Васіль Уладзіміравіч Быкау презентация

Васіль Уладзіміравіч Быкаў 
 19 чэрвеня 1924, в. Бычкі, Ушацкі раён  — 22 чэрвеня 2003, Бараўляны)  
 беларускіДзяцінства і маладыя гады 
 Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. З дзяцінстваВялікая Айчынная вайна 
 Быў мабілізаваны на абарончыя работы. У якасціПадчас Кіраваградскай аперацыі паранены ў нагу і жывот (па памылцы быў запісаны якПасляваенныя гады 
 Пасля дэмабілізацыі В. Быкаў жыў у Гродне (з 1947), працаваўУ 1978-м пераехаў на сталае жыццё ў Мінск. 3 гэтага часу займаўсяТворчасць 
 Творчая біяграфія пісьменніка пачынаецца ў пасляваенныя гады. Першыя апавяданніКанец 1950-х — пачатак 1960-х гадоў для В. Быкава — час пошукаў самогаПераасэнсаванне мінулага стала галоўным напрамкам, па якім рухалася быкаўская думка ўБялюк А.А. Брэст. 15 Лiстапада 2016
 Бялюк А.А. Брэст. 15 Лiстапада



Слайды и текст этой презентации
Слайд 1
Описание слайда:
Васіль Уладзіміравіч Быкаў  19 чэрвеня 1924, в. Бычкі, Ушацкі раён  — 22 чэрвеня 2003, Бараўляны)  беларускі і савецкі пісьменнік і грамадскі дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны,капітан.


Слайд 2
Описание слайда:
Дзяцінства і маладыя гады Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. З дзяцінства захапляўся маляваннем. У 1939 скончыў 8 класаў Кубліцкай СШ, паступіў на скульптурнае аддзяленне Віцебскага мастацкага вучылішча. Аднак восенню 1940 ў сувязі з пагаршэннем матэрыяльнага становішча сям'і і адменай дзяржаўных стыпендый вымушаны быў пакінуць вучобу. Паступіў у Віцебскую школу № 5, дзе вучыўся да мая 1941. У чэрвені 1941 экстэрнам здаў экзамены за дзясяты клас.

Слайд 3
Описание слайда:
Вялікая Айчынная вайна Быў мабілізаваны на абарончыя работы. У якасці байца інжынернага батальёна будаваў розныя ваенныя аб'екты ад Гомеля да Варонежа. У зіму 1941—1942 жыў ў г. Аткарску Саратаўскай вобласці, дзе вучыўся ў чыгуначнай школе. Улетку 1942 быў прызваны ў Чырвоную Армію, скончыў Саратаўскае пяхотнае вучылішча. Увосень 1943 года прысвоена званне малодшага лейтэнанта. Ваяваў на 2-м і 3-м Украінскіх франтах. Удзельнічаў у баях за Крывы Рог, Александрыю.

Слайд 4
Описание слайда:
Падчас Кіраваградскай аперацыі паранены ў нагу і жывот (па памылцы быў запісаны як загінулы); падзеі пасля ранення паслужылі асновай аповесці «Мёртвым не баліць». Бацькі В. Быкава атрымалі паведамленне, што іх сын мужна загінуў у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі каля Кіраваграда. У пачатку 1944 года тры месяцы знаходзіўся ў шпіталі. Падчас Кіраваградскай аперацыі паранены ў нагу і жывот (па памылцы быў запісаны як загінулы); падзеі пасля ранення паслужылі асновай аповесці «Мёртвым не баліць». Бацькі В. Быкава атрымалі паведамленне, што іх сын мужна загінуў у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі каля Кіраваграда. У пачатку 1944 года тры месяцы знаходзіўся ў шпіталі.

Слайд 5
Описание слайда:
Пасляваенныя гады Пасля дэмабілізацыі В. Быкаў жыў у Гродне (з 1947), працаваў мастаком у гродзенскіх майстэрнях, у рэдакцыі абласной газеты «Гродзенская праўда» (1947—49). У 1949—55 зноў служыў у Савецкай Арміі. Канчаткова дэмабілізаваўшыся (маёр запаса), працаваў літаратурным супрацоўнікам, літаратурным кансультантам газеты «Гродзенская праўда» (1956—72). У абласным і рэспубліканскім друку пачалі з'яўляцца яго замалёўкі, фельетоны, нарысы. Быў абраны сакратаром Гродзенскага аддзялення СП БССР (1972—78).

Слайд 6
Описание слайда:
У 1978-м пераехаў на сталае жыццё ў Мінск. 3 гэтага часу займаўся выключна творчай працай. У 1978-м пераехаў на сталае жыццё ў Мінск. 3 гэтага часу займаўся выключна творчай працай. Бескампраміснасць прозы Быкава часта станавілася прычынай нападаў савецкай крытыкі, якая абвінавачвала пісьменніка ў ачарненні савецкага ладу. Нападкі на Васіля Быкава, якія зноў пачаліся на радзіме ў сярэдзіне 1990-х гг., і стан здароўя сталі прычынай выезду за мяжу. У снежні 2002 Васіль Быкаў пераехаў на жыхарства ў Чэхію, перад гэтым некалькі гадоў жыў у Германіі, а да гэтага ў Фінляндыі. У 2002 апублікаваў кнігу ўспамінаў «Доўгая дарога дадому». У Чэхіі перанёс аперацыю, пасля пагаршэння здароўя вярнуўся на Беларусь. Памёр 22 чэрвеня 2003 года ў 20 гадзін 30 хвілін у рэанімацыйным аддзяленні анкалагічнага шпіталю ў Бараўлянах, пад Мінскам. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Слайд 7
Описание слайда:
Творчасць Творчая біяграфія пісьменніка пачынаецца ў пасляваенныя гады. Першыя апавяданні Васіля Быкава былі надрукаваны ў часопісе «Вожык» (1947, «Дапякло»), газеце «Гродзенская праўда» (1949, «У першым баі»). Тэматыка ранніх апавяданняў, як і многіх далейшых твораў Васіля Быкава, прысвечана падзеям вайны. Сам В. Быкаў свой пісьменніцкі лёс адлічвае з 1951, калі на Курылах, дзе ў той час служыў, напісаў апавяданні «Смерць чалавека» і «Абознік». 3 героя апавядання «У першым баі» Мікалая Беражнога пачаліся быкаўскія героі — маладыя афіцэры і салдаты з трагічным франтавым лёсам. Першы зборнік «Ход канём» (1960) раскрывае пасляваеннае жыццё савецкіх людзей, іх узаемаадносіны ў працы, побыце, паказвае нараджэнне новых якасцей у характары чалавека, асабліва моладзі.

Слайд 8
Описание слайда:
Канец 1950-х — пачатак 1960-х гадоў для В. Быкава — час пошукаў самога сябе. Ён піша сатырычныя мініяцюры, гісторыка-прыгодніцкую аповесць «Апошні баец», серыю навел на маральна-этычныя тэмы, другі цыкл ваенных апавяданняў, нарысы, рэцэнзіі. Кожны твор быў для яго своеасаблівай школай майстэрства. Канец 1950-х — пачатак 1960-х гадоў для В. Быкава — час пошукаў самога сябе. Ён піша сатырычныя мініяцюры, гісторыка-прыгодніцкую аповесць «Апошні баец», серыю навел на маральна-этычныя тэмы, другі цыкл ваенных апавяданняў, нарысы, рэцэнзіі. Кожны твор быў для яго своеасаблівай школай майстэрства. У «Жураўліным крыку» (1959) пісьменнік звярнуўся да ваеннай тэмы, каб застацца ёй верным амаль увесь час. Паводле зместу. Яго творы нязменна нясуць у сабе моцны зарад маральнай энергіі, неабходнай чалавеку сёння. Шырокая вядомасць прыйшла да Быкава пасля публікацыі аповесці «Трэцяя ракета» (1961). Тэма чалавека на вайне таксама праходзіць праз аповесці «Пастка» (1962), «Альпійская балада» (1963), «Праклятая вышыня» (1968). У 1970-я гады В. Быкаў працягвае цыкл аповесцей на ваенную тэму: «Сотнікаў» (1970), «Абеліск» (1971), «Дажыць да світання» (1972), «Воўчая зграя» (1974), «Яго батальён» (1975).

Слайд 9
Описание слайда:
Пераасэнсаванне мінулага стала галоўным напрамкам, па якім рухалася быкаўская думка ў 1980-я гады. У рамане «Кар'ер» (1985) паяднаны сучаснасць і вайна. Складаны лёс чалавека ва ўмовах фашысцкай акупацыі пісьменнік паказвае ў аповесці «У тумане» (1988). «Аблава» (1989) мае рэальную жыццёвую аснову. З суровым рэалізмам у адлюстраванні падзей напісана быкаўская «Сцюжа» (1969, 1991). Пераасэнсаванне мінулага стала галоўным напрамкам, па якім рухалася быкаўская думка ў 1980-я гады. У рамане «Кар'ер» (1985) паяднаны сучаснасць і вайна. Складаны лёс чалавека ва ўмовах фашысцкай акупацыі пісьменнік паказвае ў аповесці «У тумане» (1988). «Аблава» (1989) мае рэальную жыццёвую аснову. З суровым рэалізмам у адлюстраванні падзей напісана быкаўская «Сцюжа» (1969, 1991). У 1990-я В. Быкаў бярэ на ўзбраенне апавяданне. «На чорных лядах», «Бедныя людзі», «Жоўты пясочак», «Зенітчыца», «Палкаводзец», «Палітрук Каламіец», «Падоранае жыццё» Аповесць «Пакахай мяне, салдацік» (1996) тэматычна звязана з цыклам «ваенных» апавяданняў. Аповесць «Ваўчыная яма» (1999) расказвае пра жыццё ў чарнобыльскай зоне. Надзвычай складаныя рэаліі ваеннай рэчаіснасці паўстаюць з аповесці «Балота» (2001). «Сцяна» (1995), «Музыка», «Народныя мсціўцы»,«Ваўчыная яма», «Мальбара», «Тры нявымаўленых словы», «Труба» (усе — 1998), «Галоўны крыгсман», «Хутаранцы», «Апалагетыка „нагана“», «Кошка і мышка» (усе — 1999). Выходзяць кнігі прозы «Сцяна» (1997), «Пахаджане» (1999). У гады перабудовы В. Быкаў актывізаваўся як грамадскі дзеяч, публіцыст. Яго выступленні, артыкулы, інтэрв'ю склалі зборнікі «На крыжах» (1992) і «Крыжовы шлях» (1998). Пісьменнік падсумаваў вынікі свайго жыцця і творчасці кнігай успамінаў «Доўгая дарога дадому» (2002).

Слайд 10
Описание слайда:
Бялюк А.А. Брэст. 15 Лiстапада 2016 Бялюк А.А. Брэст. 15 Лiстапада 2016


Скачать презентацию на тему Васіль Уладзіміравіч Быкау можно ниже:

Похожие презентации